Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры — чысьціня, на ўскраінах — сьметнікі


Сьметнікі ў Баранавічах знаходзяцца па ўсім горадзе і ў самых неверагодных месцах. Адзін з такіх стварылі пад сьцяною хлебазавода. Дарогі ў Баранавічах таксама зьяўляюцца сур’ёзнай бядой. Варта толькі збочыць з цэнтральнай&nb

Сьметнікі ў Баранавічах знаходзяцца па ўсім горадзе і ў самых неверагодных месцах. Адзін з такіх стварылі пад сьцяною хлебазавода. Дарогі ў Баранавічах таксама зьяўляюцца сур’ёзнай бядой. Варта толькі збочыць з цэнтральнай&nb

Жыхары Баранавічаў наракаюць на вялікую засьмечанасьць гораду. Дасьледаваньне нашага карэспандэнта спраўдзіла, што на вуліцах застаюцца амаль два дзесяткі непрыбраных звалак.

У цэнтры Баранавічаў — парк, а ў ім — аграмадная купа сьмецьця і плястыкавых бутэлек з-пад піва. Тутэйшы жыхар дзядзька Ўладзімер тлумачыць:

“У нашым горадзе чыстыя толькі цэнтральныя вуліцы — Камсамольская і Савецкая. Усе іншыя — у брудзе. Будзеш ісьці ў паліклініку, зьвярні ўвагу на газон у парку Развадоўскага, зьлева і справа — што там робіцца! Гэта цэнтар гораду. Тут жа нібыта суботнік прайшоў. Калі б гэта было ў шараговага якога прадпрымальніка, то за гэта штраф заплаціў бы няслабы”.

Прадстаўнікі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі не пярэчаць, што ёсьць праблемы.

“У нас за зіму ўтварылася 39 несанкцыянаваных звалак. Ліквідавана 20 зь іх. Разьлічваю, што калі мы ўсе возьмемся, то абавязкова прывядзем наш горад у належны стан”, — кажа інжынэр ЖКГ Жана Гардзецкая.

Меркаваньне намесьніка генэральнага дырэктара тутэйшага ЖКГ Сяргея Касачука: “Праблемаў на сёньняшні дзень дастаткова шмат. Мы адчуваем некаторыя недахопы ў фінансаваньні”.

Таксама суразмоўца скардзіцца на фармальную арганізацыю суботнікаў. Працаўнікі не жадаюць выконваць канкрэтную працу. Заяўляюць, што дастаткова вылічаных грошай з заробку.

Сяргей Касачук: “Ня ўсе прадпрыемствы выйшлі на прыбіраньне гораду. Будзем неяк змагацца з гэтым. Усе сілы і камунальнай гаспадаркі, і прадпрыемстваў будуць прыкладзены, каб гэтую сытуацыю неяк пераламаць”.

Каб прыбіраць сьмецьце, у Баранавічах не хапае грашовых сродкаў. Паводле інфармацыі падатковай інспэкцыі, жыхары Баранавічаў сплачваюць мала падаткаў, бо заробкі маюць нізкія. У крызіс тут зь перабоямі працуюць завод аўтаматычных ліній, аб’яднаньне “Баранавічыдрэў”, грузавы аўтапарк, мясакансэрвавы камбінат і яшчэ 12 заводаў ды фабрык.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG