Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ушацкас і чэскія сэнатары абмеркавалі Беларусь


Вігаўдас Ушацкас
Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас, прымаючы ў Вільні дэлегацыю Камітэту па справах ЭЗ чэскага Сэнату, азнаёміў гасьцей з пазыцыяй сваёй краіны ў асноўных справах эўрапейскай палітыкі. Сярод асноўных пытаньняў, якія былі закранутыя ў часе сустрэчы з чэскімі сэнатарамі, — праграма ЭЗ “Усходняе партнэрства”, сытуацыя ў Беларусі і Грузіі, дачыненьні ЭЗ з Расеяй, такія падзеі, як 20-годзьдзе падзеньня Бэрлінскага муру і 70-годзьдзе пакту Молатава-Рыбэнтропа.

На думку літоўскага міністра, актыўны ўдзел Беларусі ў ініцыятыве “Усходняе партнэрства” дазволіў бы гэтай краіне наблізіцца да ЭЗ і падштурхнуў яе ў напрамку да грамадзянскай супольнасьці і дэмакратыі. Як лічыць міністар, Літва б вітала падобнае разьвіцьцё падзеяў. Што ж да запрашэньня Лукашэнкі на нефармальны травеньскі саміт ЭЗ у Прагу, на якім будзе дадзены старт “Партнэрству”, то “падобнае рашэньне павінна прыняць Чэхія”.

Раней за ўдзел беларускага кіраўніка ў праскай сустрэчы выказаўся і прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус. Пры гэтым Адамкус таксама падкрэсьліў, што вырашэньне гэтага пытаньня — выключная прэрагатыва Чэхіі як краіны-старшыні ЭЗ.

Згодна з пазыцыяй афіцыйнай Вільні, “Літва заўсёды выступала супраць ізаляцыі Беларусі”, аднак Менск, каб наблізіцца да ЭЗ, “мусіць прапанаваць больш дэмакратычных правоў і свабодаў у грамадзкім жыцьці”.
XS
SM
MD
LG