Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат-хабарнік


Уладзімер Алейнік
Уладзімер Алейнік

Пракуратура Магілёўскай вобласьці вінаваціць былога кіраўніка бабруйскай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Ўладзімера Алейніка ў атрыманьні хабару.


Да арышту ён быў дэпутатам абласнога савету й першым сакратаром Магілёўскага абкаму Камуністычнай партыі Беларусі. Паводле афіцыйнай інфармацыі, супраць яго заведзеныя дзьве крымінальныя справы.

Уладзімера Алейніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі 10 сакавіка ў ягоным кабінэце падчас перадачы яму прадпрымальнікам трыццаці тысяч даляраў. Паводле пракуратуры, за гэтую суму ён меўся паспрыяць бізнэсоўцу ва ўхіленьні ад адміністрацыйнай адказнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG