Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнтары і Facebook супраць цэнзуры ў Інтэрнэце


Жуль Маатэн
Жуль Маатэн

Ад сёньняшняга дня Эўрапарлямэнт распачаў кампанію супраць цэнзуры ў Інтэрнэце.


Як заявіў яе галоўны ініцыятар, эўрадэпутат ад галяндзкай Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю (VVD) Жуль Маатэн: “У такіх краінах, як Куба, Беларусь, Іран, Бірма і Кітай, улады хочуць прымусіць апазыцыю маўчаць у Інтэрнэце. Наша мэта — шырокае інфармаваньне адносна спробаў блякаваць онлайн”.

Кампанія па барацьбе з цэнзурай у онлайне будзе праводзіцца ў супрацоўніцтве з сацыяльнай інтэрнэт-сеткай Facebook, якая цяпер вельмі папулярная ў Амэрыцы і Заходняй Эўропе. Яна ахоплівае самыя розныя аб’яднаньні людзей, выступае як дошка аб’яваў, біржа, служба працаўладкаваньня, спосаб арганізацыі самых розных акцыяў і гэтак далей.

Паводле Жуля Маатэна, “свабода думкі павінна заставацца асновай для інтэрнэту, і правы чалавека належыць выконваць і тут таксама”.

Нідэрляндзкі лібэральны палітык выступае рэзка супраць намеру Беларусі, Кітаю, Кубы ды іншых краін увесьці фільтраваньне кантэнту, то бок блякаваньне Інтэрнэт-рэсурсаў, якія некаму недаспадобы. Такое фільтраваньне будзе вельмі небясьпечна для тамтэйшых кібэр-дысыдэнтаў.

Жуль Маатэн і нідэрляндзкая Народная партыя за свабоду і дэмакратыю (VVD) вядомыя сваімі шматлікімі акцыямі супраць цэнзуры ў Інтэрнэце. Партыя заклікае Эўракамісію аддаць больш увагі гэтай праблеме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG