Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Крэдытная нагрузка на Беларусь робіцца пагрозьлівай


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Тым ня меней расейскі прэм’ер заявіў, што Масква мае намер далей выдаваць афіцыйнаму Менску крэдыты.


У часе наведваньня Цьвярскога вагонабудаўнічага заводу расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін расказаў аб крэдытаваньні беларускай эканомікі з боку Масквы:

“Цягам апошніх некалькіх гадоў, з 2004 году, мы выдалі Беларусі па міждзяржаўных крэдытах больш за 3 мільярды даляраў ЗША. І цяпер разглядаем магчымасьць дадатковага выдзяленьня 500 мільёнаў. Крэдытная нагрузка на беларускую дзяржаву робіцца пагрозьлівай. Але мы працягваем і будзем працягваць супрацоўніцтва”, – цытуе У.Пуціна агенцтва "РИА Новости".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG