Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведаміла яго маці Алена Дубская. Яна сказала, што сёньня ўвечары Арцём патэлефанаваў з таксафону і сказаў, што знаходзіцца на станцыі Бярэзіна на ўскрайку Бабруйску. Маці на аўтамабілі з Асіповічаў паехала забіраць сына.

У інтэрвію карэспандэнту Свпабоды Арцём Дубскі апавёў:

«Сёньня а 9-й вечара мяне вызвалілі з СІЗА, літаральна выкінулі адтуль. Сказалі, каб я хуценька зьбіраў рэчы і проста выходзіў. Сказалі, што вызвалілі, але далі падпіску аб нявыезьдзе да суду».

Паводле Арцёма, яго вінавацілі ў трох парушэньнях, але засталіся два, у тым ліку выезд па-за межы краіны.

«Але, наколькі я разумею, гэтага недасаткова, каб мяне асудзіць. І максымальнае, што можа быць, гэта другая вымова. Думаю, што менавіта з-за гэтага яны і зрабілі падпіску»

Арцём спадзяваўся, што яго будуць проста пераводзіць з камэры ў камэру.

«Гэта звычайная практыка. Раз на месяц перакідаюць, каб людзі не абрасталі кантактамі. Я ўжо скатаў рэчы, каб перайсьці ў іншую камэру. Але мяне пусьцілі на так званыя баксы, абшукалі і проста выгналі адтуль. Мяне сустрэў сьледчы, які мне даў падпісаць падпіску аб нявыезьдзе. Я сеў на аўтобус і даехаў да станцыі Бабруйск. Зараз за мной прыехала маці і мы накіроўваемся дадому ў Асіповічы».

Арцём Дубскі — фігурант “справы 14-ці” — знаходзіўся ў Бабруйскім СІЗА. Уначы з 12 на 13 хлопца зьнялі зь цягніка, калі ён ехаў з Украіны, каб паўдзельнічаць у шэсьці на дзень сьвятога Валянціна. Раней ён папрасіў прытулку ва Ўкраіне, бо яму пагражала зьняволеньне за ўдзел у пратэстах прадпрымальнікаў у Менску. Арцёма пакаралі за іх абмежаваньнем волі на 2 гады.

Падчас адбыцьця пакараньня яго абвінавацілі ў нанясеньні шкоды кампаніі “Velcom” і распачалі новую крымінальную справу. Арцём са сваім знаёмым скарысталі чужую сім-картку для выхаду ў інтэрнэт. Усе страты Дубскі кампэнсаваў. Падчас судовага разьбіральніцтва пацярпелая зьняла ўсе прэтэнзіі. Аднак пасьля суду хлопца накіравалі ў Бабруйскае СІЗА. Яму прад’явілі абвінавачаньні па артыкуле 415 КК — ухіленьне ад адбыцьця пакараньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG