Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харкавец хоча сустрэцца з Кудрыным у справе крэдытаў


Андрэй Харкавец

Андрэй Харкавец

Мінфін Беларусі зрабіў запыт на сустрэчу з расейскім міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным.


Беларускі калега Кудрына Андрэй Харкавец зазначыў, што хоча абмеркаваць зь ім выдзяленьне двух крэдытаў для Беларусі: аднаго зь іх на 100 мільярдаў расейскіх рублёў, другога – на 2 мільярда даляраў ад расейскага “Сбербанку”. Андрэй Харкавец спадзяецца сустрэцца з Аляксеем Кудрыным да канца месяца.

А. Харкавец паведаміў, што па просьбе Масквы беларускі ўрад рыхтуе разгорнутую інфармацыю аб стане эканомікі, зьнешняй запазычанасьці і плянах. Гэты дакумэнт будзе завершаны ў бліжэйшы час, і спадар Харкавец мяркуе, што ён дапаможа атрымаць крэдыт у 100 мільярдаў расейскіх рублёў, у якім раней было адмоўлена.
XS
SM
MD
LG