Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў папраўляе Лукашэнку


Аляксандар Сурыкаў

Аляксандар Сурыкаў

Расейскі амбасадар у Менску адрэагаваў на крытычныя заўвагі А.Лукашэнкі ў дачыненьні да Расеі.


Аляксандар Сурыкаў у інтэрвію БелаПАН пагадзіўся са словамі А.Лукашэнкі, што Беларусь за мінулыя тры гады заплаціла за энэрганосьбіты на 10 мільярдаў даляраў больш, чым раней. Аднак пры гэтым спадар Сурыкаў заявіў, што прыхаваныя расейскія прэфэрэнцыі беларускай эканоміцы на розьніцы ў цэнах на нафту і газ прынесьлі Беларусі 9,4 мільярда даляраў у 2006 годзе і 11,5 мільярда – у 2008-м.

“Выходзіць, што плацяжы вырасьлі, але нельга забываць аб прэфэрэнцыях, якія павялічыліся на 2,5 мільярда даляраў. І самае галоўнае – Беларусь ня будзе плаціць тыя рыначныя цэны на энэрганосьбіты з Расеі, якія будуць устаноўленыя для іншых імпарцёраў, таму што адсутнічаюць вывазныя пошліны. З 2011 году цана на газ для Беларусі ўсё роўна будзе на 30 працэнтаў меней, г.зн. на велічыню вывазной пошліны. Амаль тое самае і па нафце”.
XS
SM
MD
LG