Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях ухваліла закон аб амністыі з нагоды 65-годзьдзя вызваленьня Беларусі.


Гэта ўжо дзясятая амністыя ў Беларусі з 1991 году. Як паведаміў выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных справаў Анатоль Куляшоў, пад амністыю патрапіць каля 4,5 тысячаў чалавек, 2,5 тысячы зь гэтага ліку пакінуць папраўчыя установы закрытага тыпу – турмы і калёніі.

Амністыя зьяўляецца ня толькі праявай гуманізму, але і вырашае эканамічныя праблемы дзяржавы – яна дазволіць зэканоміць каля 2 мільярдаў рублёў.

Паводле спадара Куляшова, людзі, якія выйдуць на волю, ня будуць уяўляць вялікай пагрозы грамадзтву. Звычайна каля толькі 10—12 працэнтаў амніставаных вяртаецца ў турмы пасьля новых прысудаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG