Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л. Баршчэўскі: "Лукашэнка гуляў "вольна блукаючым форвардам"


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя са старшынём партыі БНФ Лявонам Баршчэўскім.

Прачытаць можна ТУТ.

Камэнтуючы пагрозу высяленьня Партыі БНФ з офісу на былой Варвашэні, 8, Лявон Баршчэўскі ў інтэрвію "Свабодзе" сказаў:

“Ніякіх істотных парушэньняў у выплаце гэтых шалёна вялікіх сум арэнды мы не дапускалі да сёньняшняга дня, і гэтае рашэньне выключна палітычнае. Яно прымалася не на ўзроўні ЖРЭУ, яно прымалася ў іншых кабінэтах. Ёсьць найгрубейшае парушэньне закону, бо паводле ўмовы арэнды, калі да 8 дня кожнага месяца ніякіх прэтэнзіяў не паступіла, значыць, аўтаматычна гэтых прэтэнзіяў няма. Мы атрымалі ліст 13-га, і ніякага юрыдычнага абгрунтаваньня такіх дзеяньняў ня можа быць. Вядома, гэта палітычная замова. Мы лічым, што лібэралізацыя ёсьць толькі ў пэўных галовах, якія яе сабе прыдумалі і хочуць у яе верыць. Ніякай лібэралізацыі ў Беларусі няма, не было і, баюся, што ў найбліжэйшым часам ня будзе”.

Гл. таксама: БНФ даўгі аплаціў

Ніжэй Вы можаце выказаць свае меркаваньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG