Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі (Белстат) скарэктаваў у бок памяншэньня паказчыкі росту ўнутранага валавага прадукту і аб'ёмаў прамысловай вытврчасьці за студзень і студзень-люты 2009 года.


На сайце Белстата паведамляецца, што прырост УВП Беларусі ў студзені 2009 году параўнальна са студзенем 2008 года склаў 2,6%, за студзень-люты 2009 года - 1,2%, а не 4,2% і 2,3% адпаведна, як гэта паведамлялася раней.

Адпаведна з удакладненымі дадзенымі, аб'ём прамысловай вытворчасьці за студзень-люты 2009 года скараціўся на 4,7%, а не на 2,3%, перадае Інтэрфакс.

Студзеньскае памяншэньне аб'ёмаў прамысловай вытворчасьці склала 2,9%, раней Белстат аб'явіў рост на 1,2%.

Паменшаны таксама тэмп росту інвэстыцый у асноўны капітал за студзень 2009 года - да 23,8% з раней агучаных 24,9%.

Скарачэньне аб'ёмаў зьнешняга гандлю за студзень 2009 года скарэктавана ў бок павелічэньня да 39,2% з 37,4%.

Скарачэньне аб'ёмаў экспарту павялічана да 46,2% з 42,2%.

У сакавіку Белстат спачатку аб'явіў аб прыросьце УВП за 2 месяцы на 1,4%, але хутка павысіў сваю ацэнку да 2,3% росту.

Белстат таксама ўдакладніў агучаныя раней дадзеныя пра аб'ём зьнешянга гандлю за студзень-люты 2009 года. Адпаведна з новымі дадзенымі, аб'ём зьнешянга гандлю за студзень-люты 2009 года скараціўся параўнальна з тым жа пэрыядам 2008 года на 39,6% (раней скарачэньне на 38,3%), экспорту - на 47,8% (на 45%), імпарту - на 32,1% (на 31,8%). Удакладненыя дадзеныя па адмоўным сальда зьнешняга гандлю за студзень-люты 2009 года: 1092,4 мільёны даляраў (рост у 11 разоў параўнальна са студзенем-лютым 2008 года), а не 815 мільёнаў, як паведамлялася раней.
XS
SM
MD
LG