Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ займеў сталага прадстаўніка ў Беларусі


Міжнародны валютны фонд пасьля чатырохгадовага перапынку аднавіў у Беларусі пасаду свайго сталага прадстаўніка.


Ім стала Натальля Калядзіна, якая раней працавала старшым эканамістам Эўрапейскага дэпартамэнту МВФ, паведмаляе БелаПАН.

Улады Беларусі прапанавалі аднавіць дзейнасць сталага прадстаўніка, а штуршком да прыняцьця МВФ такога рашэньня стала падпісаная з афіцыйным Менскам праграма крэдыту stand-by на 2,46 мільярдаў даляраў ЗША.

З 29 красавіка па 13 траўня ў Менску будзе працаваць місія МВФ па аглядзе праграмы, што рэалізуецца беларускімі ўладамі. Групу экспэртаў узначаліць Крыстафер Джарвіс — новы кіраўнік місіі фонду па Беларусі.

Па выніках візыту місія прадставіць справаздачу ў штаб-кватэры МВФ у Вашынгтоне, затым яе абмяркуе Рада дырэктараў МВФ. Толькі пасьля гэтага будзе прынята рашэньне аб выдзяленьні або адмове ў выдзяленьні наступнага транша стабілізацыйнага крэдыту.
XS
SM
MD
LG