Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Севастопальскім парку сталіцы пачалося высяканьне дрэваў. Тым самым улады рэалізуюць пляны па рэканструкцыі парку, супраць якіх не адзін год выступалі сотні жыхароў сталічнага мікрараёну Ўсход-2.

Згодна з плянамі рэканструкцыі, на тэрыторыі Севастопальскага парку і ў прылеглай да яго зоне маюць намер пабудаваць жылыя дамы, рэстаран, кавярні, паркінг на 600 аўтамабіляў.

Паводле праціўнікаў рэканструкцыі парку, пры рэалізацыі зацьверджанага Менгарвыканкамам пляну добраўпарадкаваньня парку будуць сьсечаныя больш за паўтары тысячы дрэваў. Названы плян прадугледжвае таксама закрыцьцё васьмі сьвідравінаў водазабору “Зеляноўка”, якія забясьпечваюць жыхароў раёну артэзіянскай вадой – на думку многіх, найлепшай у Менску.





Севастопальскі парк мае статус ляндшафтна-рэкрэацыйнай водаахоўнай зоны. У 1995 годзе там спрабавалі пабудаваць хрысьціянска-эвангелічны цэнтар, затым пачаць будоўлю элітных дамоў, але жыхары раёну, праводзячы кампаніі ў абарону парку, не дазволілі ажыцьцявіць тыя намеры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG