Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П’яны беларус зваліўся з галоўнай славутасьці Базэлю


Тэраса Пфальц Базэльскага катэдральнага сабору

Тэраса Пфальц Базэльскага катэдральнага сабору

Базэльская паліцыя распачала крымінальную справу з факту няшчаснага выпадку, які здарыўся з 17-гадовым беларусам. Паліцыянты шукаюць сьведкаў.


Здарэньне адбылося на тэрасе Пфальц Базэльскага катэдральнага сабору. Гэта галоўная славутасьць гораду, якая знаходзіцца высока над ракой Рэйн. Шматлікія турысты прыходзяць туды, каб убачыць панараму старажытнага гораду, плынь Рэйну, месца, дзе сыходзяцца тры краіны — Швайцарыя, Нямеччына, Францыя. Тых, хто баіцца вышыні, загадзя папярэджваюць, каб не падыходзілі блізка да парапэту.

Паведамляецца, што малады беларус з эмігранцкай сям’і апынуўся на тэрасе ў нецьвярозым стане, у кампаніі гэткіх жа п’яных падлеткаў. Неўзабаве яны пачалі рабіць гімнастычныя практыкаваньні на парапэце, і хлопец зваліўся ўніз. Сябры не адразу заўважылі, што яго няма.

Швайцарскім выратавальнікам у складаных умовах і з дапамогай адмысловых прыстасаваньняў удалося дастаць пацярпелага з глыбіні, рэанімаваць яго, а потым чоўнам адвезьці ў найбліжэйшы шпіталь. Мэдыкі ацэньваюць стан юнака як надзвычай цяжкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG