Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамельчукі гартуюцца нацыянальнай культурай і радыяцыяй


Сёньня ў Гомелі моладзевая культурніцка-краязнаўчая арганізацыя “Талака” прэзэнтавала дыск “Галасы Ўладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год”. Дыск зьмяшчае 23 унікальныя архіўныя запісы галасоў паэтаў — яны самі чытаюць свае вершы. Апрача таго, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін у 2009 годзе начытаў тыя свае 7 вершаў зноўку.

Удзельнікі прэзэнтацыі пачулі расповед знанага гісторыка Яўгена Яцкевіча на тэму: “Галасы Гомельшчыны: крыніцы іх паходжаньня”, прысьвечанага гістарычным зьвесткам, якія знаходзяцца ў Нацыянальным архіве. Спадар Яцкевіч распавёў і пра герб Уладзімера Караткевіча.

Адбылося таксама падвядзеньне вынікаў конкурсаў: “10 прычынаў, чаму варта жыць на Гомельшчыне”, “Вось сымбаль твой, Гомель”. У прыватнасьці, сярод прычынаў, чаму варта жыць у Гомелі, гамельчукі назвалі й такую: “Блізка ад Расеі — там таннае паліва, блізка ад Украіны — там танныя харчы й вопратка”.

Адзін з гараджанаў напісаў, што у Гомелі варта жыць яшчэ й таму, што тутэйшым жыхарам ня страшная нават ядзерная вайна — яны загартаваныя чарнобыльскай радыяцыяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG