Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёртая сустрэча зь Мядзьведзевым


Сёньня ўвечары Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

Раней афіцыйныя крыніцы паведамлялі, што падчас рабочага візыту ў Маскву адбудзецца сустрэча з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

Перамовы з патрыярхам замест адной гадзіны, як плянавалася, цягнуліся тры гадзіны.

Пасьля гэтай сустрэчы й стала вядома, што расейскі прэзыдэнт прыме Лукашэнку ў сваёй рэзыдэнцыі Горкі.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што сустрэчы з кіраўніком Расеі “актывізуюць чыноўнікаў, трымаюць іх у тонусе”. А перад сустрэчамі вырашаюцца многія пытаньні, якія здаваліся непераадольнымі. Таксама кіраўнік Беларусі падзякаваў Мядзьведзеву за тое, што ён знаходзіць час для частых сустрэчаў.

Паводле Дзьмітрыя Мядзведзева, гэта дазваляе “зьверыць гадзіньнікі па многіх пытаньнях”.

Ад пачатку года гэта ўжо чацьвёртая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG