Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прафсаюзе загавораць па-беларуску


Андрэй Дзьвігун

Андрэй Дзьвігун

Магілёўскія актывісты незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін народнай гаспадаркі пастанавілі весьці справаводзтва й сходы па-беларуску.

Ініцыятарамі беларусізацыі выступілі маладыя сябры гарадзкой суполкі.

“Дужа цяжка прымалася гэтая пастанова. Людзі больш сталага веку скептычна ўспрынялі нашу ініцыятыву. Яны так і пыталіся: „Навошта гэта нам?“ Многія прызнаваліся, што не разумеюць мовы. Мы ж даводзілі, што наш прафсаюз ня толькі незалежны, аднак яшчэ й беларускі. Дыскрымінаваць рускую мову мы не зьбіраемся. Нашая ініцыятыва пакуль распаўсюджваецца толькі на гарадзкую магілёўскую суполку. Вядома ж, што ў прафсаюза ёсьць больш важкія цяпер праблемы, але яны вырашацца, а мы павінны глядзець наперад”, — кажа кіраўнік гарадзкой суполкі Андрэй Дзьвігун.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG