Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івана Шылу адпусьцілі на пахаваньне бабулі


Іван Шыла

Іван Шыла

Цяпер Іван Шыла накіроўваецца ў Салігорск.

8 красавіка яму паведамілі ў вайсковую частку, што памерла бабуля, бацькава маці. Камандваньне часткі адпусьціла Івана на тры дні ў Салігорск пабыць разам са сваёй сям’ёй.

Іван Шыла ад 31 студзеня знаходзіцца ў вайсковай частцы пад Лепелем. Летась яго адлічылі са школы перад апошнім выпускным экзамэнам. А як толькі Івану, кіраўніку салігорскай філіі “Маладога фронту” споўнілася 18 гадоў, яго выклікалі ў ваенкамат.

Івана гвалтоўна забралі ў войска. Ён падаў заяву на незаконныя дзеяньні вайскоўцаў і міліцыі. Хлопец трапіў у войска без адпаведнага мэдычнага абсьледаваньня. Ад самага пачатку службы ён некалькі разоў трапляў у шпіталь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG