Лінкі ўнівэрсальнага доступу

head-of-babulka

У мінулым стагодзьдзі людзі кахалі, будавалі, вынаходзілі, а ў перапынках — рэзалі, рабавалі і забівалі. Менавіта ў мінулым стагодзьдзі чалавецтва напоўніцу знайшло ўжытак такім словам і паняцьцям, як “генацыд”, “разьня”, “масавы расстрэл”.

Па ўсім сьвеце цягам дваццатага стагодзьдзя грамілі габрэяў і іхнія паселішчы. Габрэі, стварыўшы сваю дзяржаву ў сярэдзіне стагодзьдзя, у сваю чаргу заплюшчылі вочы на разьню мірных палестынскіх грамадзянаў у Сабры і Шаціле ў часе грамадзянскай вайны ў Ліване.

Зьнішчэньне каля мільёна армянаў Асманскай імпэрыі на пачатку стагодзьдзя часта лічыцца першым генацыдам XX стагодзьдзя. А напрыканцы стагодзьдзя ім зноў дасталося, але ўжо ў савецкім горадзе Баку: радыкальна настроеныя азэрбайджанцы выкідалі людзей з бальконаў, рэзалі і забівалі да сьмерці. Зрэшты, ужо праз колькі гадоў у ходзе Карабахскага канфлікту армяне ўзялі пераканаўчы рэванш. Прыкладна ў той самы час грузіны з абхазамі на спрэчных тэрыторыях дзялілі зямлю, пачародна вырэзваючы мірнае насельніцтва сваіх праціўнікаў.

Мяне завуць Раман. Нарадзіўся ў Усурыйску (Расея), але ўжо з 1987 году жыву ў Беларусі. Скончыў мэхмат БДУ ў 2005 годзе. Цяпер — студэнт Беларускага Калегіюму (журналістыка). Цікаўлюся кіно, літаратурай, кнігамі, палітыкай — пра гэта і пішу ў сваім блогу.

1. Адпачатку мой блог быў створаны дзеля таго, каб пакінуць камэнтар нейкаму злому карыстальніку з Расеі. Прайшоў нейкі час, блогі сталі ў Беларусі папулярнымі, і я вярнуўся да створанага дзёньніка. Пачаў пісаць: спачатку для сябе, потым для сяброў. Галоўная задача на гэты момант — практыка ў пісьме як такім. Я вырашыў зьвязаць сябе ў будучыні (спадзяюся, ужо недалёкай) з журналістыкай, і асабісты блог у гэтым пляне вельмі дапамагае заўважаць удалыя рэчы і выключаць з практыкі відавочна слабыя прыёмы.

2. Блогі = апэратыўнасьць атрыманьня інфармацыі. Гэта галоўнае. Плюс да ўсяго цяпер мноства сапраўды цікавых (і пры тым — не абавязкова вядомых) людзей вядуць дзёньнікі.

3. Рэкляму ў любых яе праявах, будзь гэта непасрэднае зарабляньне грошай ці прамоцыя праз розныя супольнасьці сваіх інтэрнэт-рэсурсаў.
4.
Асобным разьдзелам у гісторыі этнічных чыстак ідзе Другая сусьветная вайна. У першую чаргу, вядома ж, тут паказалі сябе немцы: габрэі, цыганы, палякі, чэхі — мала хто з акупаваных фашыстоўскімі саюзнымі войскамі народаў не пацярпеў ад генацыду. Але гэта шырока вядомыя факты. Крыху менш вядомыя масам падзеі, якія адбыліся ў катынскім лесе, калі пад Смаленскам супрацоўнікі НКВД СССР расстралялі тысячы ўзятых у палон афіцэраў польскай арміі. На саміх паляках таксама ляжыць віна за вынішчэньне мірных жыхароў — адразу пасьля пачатку вайны ў польскім горадзе Быдгашчы ваенныя і апалчэнскія часткі пазабівалі нямецкіх жыхароў гораду, якія на той момант былі польскімі падданымі.

Але цягам 1939-1945 гг. адзначыліся ня толькі галоўныя бакі канфлікту. Так, у сярэдзіне вайны Ўкраінская паўстанцкая армія, якая ваявала на два франты (з Германіяй і Саветамі) за незалежнасьць Украіны, правяла этнічныя чысткі сярод польскага насельніцтва Валыні, зьнішчыўшы да ста тысяч палякаў.

І было б прынамсі дзіўна, каб нацыі, якія цягам вайны знаходзіліся пад жорсткай уладай фашыстоўскіх рэжымаў, пасьля сваёй перамогі не адплацілі былым агрэсарам той жа манэтай. Так і сталася, і, не дачакаўшыся слуханьняў у канцы 1945 году па справе аб ваенных злачынствах, учыненых немцамі, эўрапейцы пачалі чыніць над імі самасуд. Так, напрыклад, адбылося падчас “усьціцкага” і “пршэраўскага” расстрэлаў у вольнай Чэхаславаччыне, калі ўлетку 1945 году без суду і сьледзтва былі расстраляныя нямецкія мірныя жыхары і ўцекачы.

Гэта далёка ня ўсе факты пра этнічныя чысткі і пра разьню на глебе рэлігійных канфліктаў у розных частках плянэты ў XX стагодзьдзі. Але як бы вы ні стараліся адшукаць згадкі пра масавыя забойствы, вінаватымі ў якіх былі б беларусы, вам ня ўдасца іх знайсьці. І зусім не таму, што зьвесткі пра гэта схаваныя глыбока ў архівах спэцслужбаў або старанна замоўчваюцца ўладамі. Не — іх проста не было.

Самі жыхары Беларусі неаднойчы цягам мінулага стагодзьдзя зазнавалі масавае вынішчэньне. Як вядома, пачалося гэта ў часы г.зв. “яжоўшчыны” трыццатых гадоў, калі практычна поўнасьцю была вынішчана беларуская нацыянальная інтэлігенцыя. Крыху пазьней справу прадоўжылі немцы. А калі браць у разьлік гісторыю Беларусі 18-19 стст. (“подзьвігі” Суворава і Мураўёва ў справе здушэньня паўстаньняў), то, здавалася б, ужо на генэтычным узроўні, але затаіць зло на сваіх найбліжэйшых суседзяў беларусы павінны былі неадменна.

Але гэтага няма. Чаму? Адказ на гэтае пытаньне будзе адказам і на шмат якія іншыя — у прыватнасьці, на пытаньне пра тое, якім чынам так доўга ўдаецца трымацца за ўладу цяперашняму прэзыдэнту Беларусі і пры гэтым карыстацца вялізнай і — галоўнае! — сталай падтрымкай народу. Масавая сьвядомасьць беларусаў, як ніякай іншай сучаснай нацыі, адзначаецца неверагоднай цярпімасьцю, адсутнасьцю помсьлівасьці і той самай “талерантнасьцю”, адно са значэньняў якой (у мэдыкаў) — такі імуналягічны стан арганізму, пры якім ён няздатны сынтэзаваць антыцелы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG