Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне людзі зноў засталіся без вады


У&nbsp;райцэнтры <a href="http://maps.google.com/maps?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&q=%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%81%D0%BA%D1%96+%D0%BF%D0%B0%D1%81%D1%91%D0%BB%D0%B0%D0%BA+%D0%94%D1%80%D1%8B%D0%B1%D1%96%D0%BD&sll=54.122225,31.093047&sspn=0.006514,0.019226&ie=UTF8&ll=55.416544,31.091309&spn=3.230671,9.84375&t=h&z=7&iwloc=A" target="_blank">Дрыбіне без вады апынуліся семдзесят прыватных гаспадарак. Прычына&nbsp;&mdash; парваўся водаправод.

Ліквідаваць аварыю перашкаджае тое, што трубаправод пракладзены ў забалочанай мясцовасьці. Камунальным службам давялося спачатку рыхтаваць пад’езды для тэхнікі, а потым латаць дзірку.

Мясцовая ўлада абяцае справіцца з надзвычайнай сытуацыяй цягам сутак. Чыноўнікі супакойваюць, што без вады людзі не застануцца. Выратаваць павінны студні.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, прычына аварыі — зношанасьць трубы.

За няпоўны месяц гэта ўжо другая аварыя на Магілёўшчыне. 17 сакавіка ў Быхаве амаль пяць сутак без вады й каналізацыі заставаліся паўтары тысячы дамоў, дзіцячыя сады й школы. Там прарвала трубу каналізацыйнага калектара. Прычына ўсё тая ж — зношанасьць камунікацыяў. Калектар не рамантаваўся каля трыццаці гадоў.
XS
SM
MD
LG