Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Лукашэнка ня вечны, вы назаўжды можаце страціць Беларусь"


Аляксандар Лукашэнка і Коля Лукашэнка, Ерэван, Армэнія, 11 сакавіка 2009
Аляксандар Лукашэнка і Коля Лукашэнка, Ерэван, Армэнія, 11 сакавіка 2009

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адхіліў абвінавачаньні ў тым, што Беларусь спыніла вяшчаньне на сваёй тэрыторыі шэрагу расейскіх тэлеканалаў. Мы не бачым будучыні без Расеі, мы асуджаныя жыць разам", — заявіў А.Лукашэнка.


Такую заяву ён зрабіў падчас сустрэчы ў Менску з губэрнатарам Ленінградзкай вобласьці Валерыем Сердзюковым, перадае Інтэрфакс.

Аляксандар Лукашэнка. заявіў, што “тыя каналы, якія павінны прысутнічаць, яны прысутнічаюць. Назавіце хоць бы адзін наш канал, якія сёньня трансьлюе Расея. Мы стварылі спадарожнікавы тэлеканал для забесьпячэньня эканамічных інтарэсаў дзьвюх краін. У некаторыя кабэльныя сеткі нам дазволілі ўвайсьці, а ў Маскве запатрабавалі заплаціць 45 мільёнаў даляраў, каб патрапіць у гэтыя сеткі.

Беларусь наагул не прадстаўлена ў мэдыйнай прасторы Расеі. А калі прадстаўлена, то прэзыдэнт — ідыёт, і дзеці ў яго ненармальныя, жулікі і прайдзісьветы. Нават дайшлі да таго, што пяцігадовага малыша счыкрыжылі ўздоўж і ўпоперак. Што гэта за такое стаўленьне да кіраўніка краіны? У нас хоць адно дрэннае слова на адрас Мядзьведзева ці Пуціна вы чулі? Не. Нават апазыцыянэры гэтыя адмарожаныя, калі пачынаюць нешта пісаць, то мы адразу перапыняем”.

Аляксандр Лукашэнка хацеў бы "большай яснасьці і празрыстасьці" ў беларуска-расейскіх адносінах.

"Нам хацелася б большай яснасьці і празрыстасьці ў гэтых адносінах. Для нас гэта вельмі важна на гэтым этапе. Калі ў Расеі хтосьці скажа, што ў Беларусі зьявіліся нейкія тэндэнцыі ў бок ад Расіі, плюньце таму ў вочы. Мы не бачым будучыні без Расеі, мы асуджаныя жыць разам", — заявіў А.Лукашэнка.

Калі ў Расеі хтосьці скажа, што ў Беларусі зьявіліся нейкія тэндэнцыі ў бок ад Расіі, плюньце таму ў вочы
Пры гэтым прэзыдэнт адзначыў шэраг праблем у адносінах з Расіяй, якая, паводле яго слоў, "пачала закрываць свае рынкі" для Беларусі. А.Лукашэнка заявіў, што "галоўная праблема — гэта фінансава-эканамічны крызыс, хоць ён не быў створаны ні Беларусьсю, ні Расеяй".

Кіраўнік дзяржавы зазначыў, што цяпер неабходна ўмацоўваць расейска-беларускае супрацоўніцтва. "Лукашэнка не вечны, вы назаўжды можаце страціць Беларусь. Пра гэта, на жаль, у Расеі ніхто не думае, а думаць трэба. Я 15 год стаю, сьціснуўшы зубы. Нельга так супрацоўнічаць з самым блізкім народам і дзяржавай. Наш народ не заслужыў такіх адносін", — сказаў прэзыдэнт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG