Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты дэмакратычнага руху, якіх пакаралі судовымі штрафамі за ўдзел у пікетаваньнях і вулічных акцыях, ня маюць матэрыяльных сродкаў, каб выплочваць штрафы. Агулам сума складае некалькі мільёнаў рублёў.

Вось ужо дзевяць месяцаў прадстаўнікі “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” ў Гомелі вымушаныя сустракацца з судовымі выканаўцамі, якія апісваюць маёмасьць, бо агульная сума штрафаў гомельскіх хрысьціянскіх дэмакратаў перавысіла 20 мільёнаў рублёў.

Падобная сытуацыя складаецца ў Полацку, Мінску і Нясвіжы.

Цягам дзевяці месяцаў праваабарончыя арганізацыі не даюць грошай на кампэнсацыю штрафаў, спасылаючыся на адсутнасьць фінансавых сродкаў.

Таму актывісты вырашылі адкрыць у некаторых гарадах банкаўскія рахункі, каб людзі — ня толькі ў Беларусі, але і за яе межамі — маглі праявіць сваю салідарнасьць і дапамагчы сабраць грошы на выплату штрафаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG