Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У бюджэце знайшлі грошы на закуп айчыннай тэхнікі


Уладзімер Андрэйчанка

Уладзімер Андрэйчанка

Карэктыроўка бюджэту на 2009 год адбудзецца. Пра гэта сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды.


Аднак пры гэтым ён падкрэсьліў, што сацыяльныя сфэры гэта карэктыроўка не закране. Паводле Андрэйчанкі, адбудзецца пераразьмеркаваньне інавацыйнага фонду. Тое, што ў гэтых фондах адкладзена на разьвіцьцё вытворчасьці, застанецца. А сродкі, якія прадугледжваліся на іншыя мэты, будуць сабраныя разам. Гэта прыкладна тры з паловай трыльёнаў рублёў і пераважна гэтыя грошы пойдуць на закуп айчыннай тэхнікі.

Паводле Андрэйчанкі, продаж беларускіх тавараў “ёсьць праблемай нумар адзін для нашай вытворчасьці”.
XS
SM
MD
LG