Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 16—17 красавіка заплянаваны візыт у Менск Карла Шварцэнбэрга, кіраўніка Міністэрства замежных справаў Чэхіі, якая старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе. Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэсавай службе МЗС Чэхіі. Праграма візыту пакуль на стадыі падрыхтоўкі.


Тым часам прадстаўнік Эўракамісіі Гунар Віганд, які знаходзіцца ў Менску зь візытам, заявіў, што поўная нармалізацыя адносінаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю магчымая, "толькі калі Беларусь зробіць далейшыя крокі ў пяці асноўных сфэрах, вызначаных міністрамі замежных спраў краін Эўразьвязу". Гэта -- рэформа выбарчага заканадаўства, свабода аб'яднаньняў, стварэньне ўмоваў для дзейнасьці няўрадавых арганізацый, свабода прэсы, зьняцьце абмежаваньняў для свабоды асобы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG