Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адсечаная галава беларуса знойдзена на праскай будоўлі


Інтэрнат для эмігрантаў у Празе
Інтэрнат для эмігрантаў у Празе

Падчас расчысткі месца для будаўніцтва па вуліцы Novomeskeho ў раёне Прага-4, рабочыя наткнуліся на плястыкавы пакет, дзе была чалавечая галава, якая спарахнела да костак.

Ахвяра была ідэнтыфікаваная як зьніклы беларускі грамадзянін, піша праская англамоўная газэта Prague post. Паліцыя вызначыла, што галава прыналежыла чалавеку, астатнія часткі якога былі знойдзеныя цягам мінулых месяцаў. У жніўні ў розных месцах былі знойдзеныя парэшткі рук, а потым праз тыдзень, і ног.

Паводле паліцыі, вынікі экспэртызы паказалі, што часткі цела, у тым ліку і чэрап, прыналежаць аднаму чалавеку, 24-гадоваму замежніку з адной з краінаў былога ўсходняга блёку. Чэская прэса сьцьвярджае, што ахвяра -- Канстанцін Раманюк, беларускі грамадзянін, які зьнік у жніўні. Паводле чэскага агенства навінаў, Раманюк чакаў прытулку ў Чэскай рэспубліцы.

Паліцыі заяўляе, што ахвяра жыла ў Чэхіі на легальных падставах, і сьцьвярджае, што матывам забойства быў крадзёж. У кастрычніку паліцыя арыштавала чатырох падазраваных -- трох мужчынаў і жанчыну – пра якіх сказана, што яны прыляцелі ў Прагу з Масквы. Але тыдзень таму паліцыя паведаміла, што толькі адзін зь іх -- 31-гадовы мужчына – застаецца пад вартай. Калі ён будзе прызнаны вінаватым, яму пагражае да 15 гадоў турмы.

Урну з прахам Канстанціна Раманюка летась у сьнежні пахавалі на ягонай радзіме ў Крупскім раёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG