Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы абвінавацілі Беларусь у пастаўках забароненага віна


Расейскае ведамства нагляду за спажывецкімі таварамі мае факты рээкспарту ў краіну забароненага малдаўскага віна. Яно трапляла ў Расейскую Фэдэрацыю праз Беларусь. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка ведамства Генадзя Анішчанку перадае РІА "Новости".


“Ёсьць падставы лічыць, што праз Беларусь у Расею ажыцьцяўляюцца пастаўкі віна і вінаматэрыялаў, не дазволеных у Расеі малдаўскіх вытворцаў”, – сказаў Анішчанка.

У сакавіку 2006 году Расея забараніла ўвоз на сваю тэрыторыю малдаўскага і грузінскага віна. Падставай для такога рашэньня стала наяўнасьць у ім пэстыцыдаў і цяжкіх мэталаў. Пасьля таго, як некаторыя малдаўскія вытворцы ліквідавалі гэтыя парушэньні, ім дазволілі прадаваць віны ды каньнякі ў Расеі.Аднак такі дазвол атрымалі не ўсе.

"Пацьверджаньне інфармацыі аб рээкспарце пацягне за сабою сур'ёзныя абмежавальныя захады і прэтэнзіі да беларускага боку, які не датрымлівацца дамоўленасьці аб рэжыме кантролю на расейска-беларускай мяжы",-- сказаў Генадзь Анішчанка.
XS
SM
MD
LG