Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кардынал Сьвёнтэк адзначае 70 гадоў служэньня


Кардынал Казімір Сьвёнтак

Кардынал Казімір Сьвёнтак

Старэйшы герарх Беларускага каталіцкага касьцёлу кардынал Казімір Сьвёнтэк сёньня адзначае 70-гадовы юбілей свайго сьвятарства.


Урачыстасьці пройдуць у Пінску, дзе жыве кардынал, які па-ранейшаму кіруе Пінскай дыяцэзіяй. У Пінск на імшу, якую будзе весьці кардынал Сьвёнтэк, зьбіраюцца ўсе беларускія біскупы.

Казіміру Сьвёнтку ідзе 95-ты год. Ён закончыў Пінскую духоўную сэмінарыю і стаў сьвятаром 8 красавіка 1939 года. У сакавіку 1941 года ён быў арыштаваны, засуджаны да сьмяротнага пакараньня, два месяцы адбыў у камэры сьмяротнікаў. Прысуд не быў выкананы, бо ў 1941 годзе пачалася вайна.

Аднак у 1944 годзе малады сьвятар зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лягераў, дзе цяжка працаваў спачатку ў Сібіры, а потым за Палярным кругам у Інце каля Варкуты.

У 1945-м вярнуўся ў Пінск. Дзякуючы яго самаадданай і ахвярнай працы была адбудаваная пінская катэдра.У 1991-м узначаліў Беларускі касьцёл, сан кардынала атрымаў у 1994 годзе.

Каталіцкі партал catholic.by да юбілею служэньня Сьвёнтка зьмясьціў фотагалерэю ягоных здымкаў за апошнія 70 гадоў.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG