Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: дзе гарыць, а дзе залівае


119 чалавек у Чавускім раёне адрэзала ад сьвету, калі рака Проня разьлілася і падтапіла аўтамабільны мост.

Жыхарам трох вёсак даводзіцца цяпер дабірацца да райцэнтру ў аб’езд. У падобнай сытуацыі апынуліся й жыхары дзьвюх вёсак у суседнім Мсьціслаўскім раёне.

Тым часам на Клічаўшчыне сёньня ледзь ня выгарала вёска Перасопня. Тут згарэлі дзьве хаты й шэсьць гаспадарчых пабудоў.

Паводле ўправы надзвычайных сытуацыяў, масты ля вёскі Скварск у Чавускім раёне й ля вёскі Красны бераг Мсьціслаўскага раёну затоплівае штогод, бо праектавалі і будавалі іх з памылкамі. Што да пажару на Клічаўшчыне, то ён пачаўся ад падпалу травы. Як паведамляецца, ахвяраў няма, зламысьнікаў ня выкрылі.
XS
SM
MD
LG