Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёна Менску, а таксама некалькі грузчыкаў пачалі выносіць маёмасьць з офісу лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча. /img/icon-photogallary.gif


Яны ўручылі прадпісаньне, паводле якога маёмасьць была апісаная яшчэ ў лістападзе мінулага году паводле крымінальнай справы, заведзенай на сына ўладальніцы кватэры. Яе арандуе пад офіс А.Мілінкевіч.

Падчас перапісу маёмасьці ў лістападзе А.Мілінкевіч паведаміў, што стары гадзіньнік яму падарылі ягоныя сябры ў Нямеччыне, бо ён мае хобі рамантаваць старыя гадзіньнікі.

Супрацоўнікі міліцыі і грузчыкі пачалі выносіць маёмасьць сёньня з кухні офісу. Яны не яшчэ не дабраліся да асноўнага памяшканьня, дзе знаходзяцца кампутары і пісьмовыя сталы.








Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG