Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз хоча дыялёгу з Беларусьсю аб правах чалавека

  • БелаПАН

Рада Эўразьвязу на ўзроўні міністраў юстыцыі краін ЭЗ па выніках пасяджэньня 6 красавіка ў Люксэмбургу аб`явіла пра пачатак дыялёгу з Беларусьсю аб выкананьні правоў чалавека, паведамляе агенцтва Франс Прэс.


У рамках дыялёгу прадугледжваюцца сустрэчы "сама меней раз на год". Перамовы будуць папераменна праходзіць і ў Беларусі, і ў ЭЗ.

Як БелаПАН паведамляў раней, міністры замежных спраў краінаў ЭЗ на пасяджэньні 16 сакавіка пацьвердзілі свой намер разьвіваць адносіны з Беларусьсю ў залежнасьці ад прагрэсу краіны ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона, а таксама дапамагаць ёй у дасягненьні гэтых мэтаў.

Тады ў выніковым дакумэнце эўрапейскія міністры віталі станоўчыя моманты разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі. Разам з тым яны ўказалі на існаваньне заклапочанасьці ў сувязі з "сытуацыяй з правамі чалавека ў краіне і нядаўнімі выпадкамі парушэньняў у гэтай галіне". У дакумэнце падкрэсьліваецца важнасьць гэтага пытаньня і неабходнасьць прагрэсу. Там жа было абвешчана, што найбліжэйшым часам ЭЗ пачне дыялёг з Беларусьсю ў пытаньні выкананьня правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG