Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Краіне пагражаюць ня выбухі, а крызіс эканомікі і ўлады”


Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 6 красавіка, панядзелак.


Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: + 375 29 391 22 24 Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.

СЛУХАЦЬ:


Магчымае запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі на саміт “Усходняга партнэрства” ў Прагу — адна з тэмаў абмеркаваньня слухачоў.

Гары Табачнік, Менск: “Калі кіраўніцтва Беларусі хоча на саміт у Прагу, калі ў Беларусі зараз так званая перабудова, то чаму замест адключаных расейскіх тэлеканалаў не ўключыць у Менскія кабэльныя сеткі такія тэлеканалы, як “Бі-бі-сі”, “Белсат-ТВ”?”

Спадарыня: “Чаму апазыцыі вельмі ня хочацца, каб Лукашэнку запрасілі на саміт у Прагу? Таму што баяцца раскрыцьця сваіх бессэнсоўных дурных дзеяньняў, якімі яны ў Беларусі наводзяць псыхоз, а замежным палітыкам вешаюць локшыны на вушы, каб атрымаць валюту”.


Выказваньне камэнтуе старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

“Адносна псыхозу. Калі вы назавяце хоць бы адзін прыклад, калі прыхільнікі пераменаў сказалі б ці зрабілі штосьці, што ўводзіць людзей у стан псыхалягічнай узбуджанасьці, то я гатовы пайсьці ў адстаўку і не займацца палітыкай. Але прыклады псыхозу я магу назваць: калі Аляксандар Рыгоравіч на ўсю краіну называе сваіх апанэнтаў ворагамі народу, пятай калёнай і вашывай апазыцыяй, то гэта і ёсьць псыхоз”.

У працяг тэмы — тэлефанаваньні з нагоды выказваньня Аляксандра Лукашэнкі на адрас апазыцыі:

Спадар: “Я згодны з Лукашэнкам па некаторых пытаньнях, некаторых ацэнках, якія ён дае апазыцыі. Правільна, трэба яшчэ горш даваць, каб ня дробязямі займаліся, не сюсюкалі. Біце як мае быць, а ня так, што яго толькі чапляеце. Трэба паглядзець: а што ж Лукашэнка? Гэтыя ацэнкі на яго перавесьці. Ён давёў беларускі народ да галечы”.

Спадарыня: “Лукашэнка назваў апазыцыю і саплівымі, і вашывымі, і ворагамі народу. Так, калі ён за 15 год у Драздах вымыўся — з гразі патрапіў у князі. Ён беларускі народ ня любіць. Калі была апазыцыя ва ўладзе, на чале з Шушкевічам, то пасьля выбуху на Чарнобыльскай АЭС правяралі прадукты, не дазвалялі брудныя прадаваць. Як прыйшоў да улады, адразу ўсё спынілася. Людзі хварэюць на рак і шчытавідку, шмат сьмярцей. Дык хто ў нас вораг народа?”

Далей слухач задае пытаньне:

Спадар: “Падстава для агрэсіі, каб Расея заступілася за Паўднёвую Асэтыю і Абхазію, было грамадзянства Расеі ў асэтын і абхазцаў. А заўтра расейскія грамадзяне прыбалтыйскіх краінаў таксама атрымаюць грамадзянства, і гэта будзе падставай для таго, каб Расея ўвайшла ў прыбалтыйскія краіны. Як вы гэта пракамэнтуеце?”

Адказвае палітоляг Юры Чавусаў:

“У выпадку з Асэтыяй і Абхазіяй пашпарты там выдаваліся пры фактычнай адсутнасьці грузінскага сувэрэнітэту на гэтых тэрыторыях. З прыбалтыйскімі краінамі сытуацыя іншая. І, наколькі я ведаю, гэтыя этнічныя расейцы, прадстаўнікі некарэнных нацыянальнасьцяў, яны і не імкнуцца атрымаць расейскае грамадзянства. Ім значна выгодней грамадзянства краіны Эўразьвязу”.

Працягваем праграму выказваньнямі на розныя тэмы.

Вэтэран працы Агерац: “25 сакавіка сабраліся грамадзяне Рэспублікі Беларусь на плошчах гораду Менску, каб ушанаваць памяць тых грамадзян, якія аддавалі жыцьцё ў 1917-м і да 1986 году за адраджэньне Беларусі і свабоды ў ёй. 3 ліпеня мне нагадвае фільм “Вясёлыя рабяты”, дзе пастух ідзе паперадзе статку і грае на дудачцы. Дый адзначаюць яго тыя, хто прыехаў з-за ўральскіх гор пасьля вызваленьня Менску”.

Валер Шаўчэнка, Наваполацак: “Аляксандар Рыгоравіч, гучаць папярэджаньні наконт небясьпечных выбуховых вырабаў ці знаходак падазроных кошыкаў. Мо досыць зьдзекавацца зь людзей? Спыніць дзяржаўны радыётэрарызм! А краіне пагражаюць ня выбухі, а крызіс эканомікі і ўлады”.

Спадарыня: “Радыёслухачка з Маладэчна па эмоцыях і па тым, як яна сябе прадставіла, верагодна, чарку выпіла, а на скварку ёй не хапіла. Так што закусіла любоўю да Лукашэнкі. Ва ўсіх адносінах бедная і вельмі няшчасная жанчына спрабуе нас пераканаць, што яна ўсім задаволеная. Станоўчае ў бабе Ганьне толькі адно: самае галоўнае, што яна слухае радыё “Свабода”.

Валер Курневіч:

“Улада ўсе свае недахопы на сусьветны крызіс прэ.
Калі ксёндз чытае імшу,
ён веруючым проста ў вочы глядзіць,
а калі ўлада вешае лапшу,
толькі праз свае СМІ ў адным напрамку крычыць.
А ёй падпяваюць тыя, хто ва ўладзе,
якія купаюцца ў шакалядзе”.


Спадар: “Пан Езус выкупіў свой народ, прыйшоў да нас, каб пазбавіць нас ад граху і правін, пакараньня і суду, ад страху сьмерці і пакутаў, каб і мы сталі дзецьмі божымі і спадкаемцамі вечнага жыцьця. Няхай будзе гэты тыдзень для нас блаславёным і сьвятым тыднем”.
XS
SM
MD
LG