Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым вінаватыя беларускамоўныя шыльды?


Цяпер святлафоры стаяць бяз надпісу “Ўважлівы”

Цяпер святлафоры стаяць бяз надпісу “Ўважлівы”

У Магілёве на вуліцы Лазарэнкі невядомыя зламысьнікі выламалі тры беларускамоўныя інфармацыйныя шыльды сьвятлафораў. Цяпер тыя стаяць бяз надпісу “Ўважлівы”.


У абласной управе дзяржаўтаінспэкцыі зазначаюць, што ў горадзе пашкоджаньне сьвятлафораў і дарожных знакаў — даволі распаўсюджаная зьява.

“Магу вас запэўніць, што гэта не зьвязана з тым, што некаму не падабаюцца беларускамоўныя шыльды. Гэтак жа сама ламаюць і рускамоўныя шыльды. Мы сёньня аб’яжджалі горад і бачылі знак пешаходнага пераходу, заламаны да верху. У некага рукі чэшуцца”, — зазначыла супрацоўніца аддзелу прапаганды й прафіляктыкі абласнога ДАІ.

Сьвятлафоры з надпісамі “Будзе ўважлівы” на вуліцы Лазарэнкі ўсталявалі ў 2007 годзе, калі пабудавалі на ёй мост. Адкрыцьцё мосту магілёўскія ўлады прымеркавалі да прыезду ў горад Аляксандра Лукашэнкі. Картэж прэзыдэнта першым праехаў па новым мосьце 29 верасьня 2007 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG