Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дапамога, ад якой адмаўляюцца


За тры сёлетнія месяцы толькі трое бізнэсоўцаў на Магілёўшчыне атрымалі дзяржаўную беспрацэнтную пазыку на стварэньне новых працоўных месцаў. Дваццаць заявак на разьвіцьцё бізнэсу знаходзяцца на разглядзе ў аблвыканкаме. Чыноўнікі прызнаюць, што ў параўнаньні зь мінулым годам гэтая колькасьць мізэрная.


Афіцыйныя крыніцы не тлумачаць прычынаў такой сытуацыі, а акцэнтуюць увагу на выгодах атрыманьня пазыкі. Гаворыць супрацоўніца камітэту па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне аблвыканкаму:

“Яна выдаецца ў беларускіх рублях. Яна можа быць выкарыстаная на набыцьцё абсталяваньня, часткова на атрыманьне сыравіны”.

Старшыня грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў Магілёўшчыны Тацяна Казлоўская зазначае, што прадпрымальнікі, калі распачынаюць свой бізнэс, папросту не разьлічваюць на дапамогу дзяржавы:

“Прадпрымальнік, калі распачынае свой бізнэс, робіць стаўку найперш на дапамогу ад самога сабе, сваіх партнэраў і на дапамогу крэдытаў банку. Ніводзін прадпрымальнік ня будзе думаць, што я вось цяпер ствару бізнэс, а органы ўлады мне пры гэтым будуць дапамагаць. Такая сытуацыя адпачатку ўтапічная”.

Паводле суразмоўніцы, у бальшыні выпадкаў інтарэсы дзяржавы й прадпрымальнікаў, зацікаўленых у разьвіцьці свайго бізнэсу, не супадаюць. Бальшыня сёньняшніх бізнэсоўцаў займаюцца гандлем. Дзяржава ніколі ня дасьць ім сродкаў на набыцьцё тавараў, заяўляе спадарыня Казлоўская. Ва ўлады сёньня іншыя інтарэсы — стварэньне працоўных месцаў.

Я кожны раз, калі пачынаю даведвацца пра навіны нейкія пазытыўныя — падаткі, напрыклад зьменшылі, — я пачынаю разьбірацца й высьвятляю, што іх павялічылі, а ня зьменшылі”.
Аблвыканкам аддае прыярытэт заяўкам бізнэсоўцаў зь сельскай мясцовасьці й райцэнтраў. Тым часам бальшыня прадпрымальнікаў мае свой бізнэс у Магілёве й Бабруйску. У адным толькі абласным цэнтры — больш за тры тысячы прыватных прадпрыемстваў.

Гэтыя бізнэсоўцы зь недаверам ставяцца да дзяржаўнай дапамогі.

“Пакуль усе дзяржаўныя праграмы, зь якімі мне даводзілася сутыкацца, былі далёкія ад вясёлкавых абяцаньняў. Я кожны раз, калі пачынаю даведвацца пра навіны нейкія пазытыўныя — падаткі, напрыклад зьменшылі, — я пачынаю разьбірацца й высьвятляю, што іх павялічылі, а ня зьменшылі”, — зазначае адзін з такіх бізнэсоўцаў.

Летась зь дзяржаўнага бюджэту на падтрымку прыватных прадпрыемстваў было выдаткавана сем з паловай мільярдаў рублёў. Паводле афіцыйнай інфармацыі, прадпрымальнікі стварылі 744 новыя працоўныя месцы. Сёлета дзяржава абяцае падтрымаць бізнэсоўцаў той жа сумай. Ахвотных зьвярнуцца па дзяржаўную дапамогу, аднак, пакуль няшмат. За тры месяцы толькі трое бізнэсоўцаў атрымалі пазыкі на разьвіцьцё свайго бізнэсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG