Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меней надзеі і веры, болей страху і безвыходнасьці


Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (зарэгістраваны ў Літве) апублікаваў дадзеныя нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў сакавіку ў Беларусі. Згодна зь ім, 45,9% рэспандэнтаў лічаць, што сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў Беларусі пагоршыцца.

СЛУХАЦЬ:


Паводле вынікаў дасьледаваньня, 81,8% апытаных лічаць, што ў Беларусі пачаўся эканамічны крызіс. 63,8% адказалі, што іх матэрыяльнае становішча за тры апошнія месяцы пагоршылася. 55,5% грамадзянаў цьвердзяць, што да канца году можа адбыцца яшчэ адна рэзкая дэвальвацыя рубля.

Ці лічыце Вы, што ў Беларусі пачаўся эканамічны крызіс?





Калі Вы лічыце, што ў Беларусі пачаўся эканамічны крызіс, то з якой думкай з гэтай нагоды Вы згодныя?




Чым патлумачыць, што ацэнкі сытуацыі грамадзянамі адрозьніваюцца ад тых аптымістычных прагнозаў, якія падаюць улады? Экс-міністар працы, а цяпер намесьнік дырэктара зарэгістраванага ў Вільні Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў Аляксандар Сасноў адзначыў:

Аляксандар Сасноў
“Колькі разоў людзей падманвалі розныя ўрады. Звычайна кажуць: калі нешта сказалі з ураду, то трэба падзяліць на два ці на тры. Тады атрымаеш тое, што будзе на самой справе. Перад новым годам улады казалі, што ня будзе ніякай дэвальвацыі. А 2-га студзеня зрабілі дэвальвацыю. Было пытаньне: хто вінаваты за пагаршэньне эканамічнага становішча ў краіне? Там на першым месцы — прэзыдэнт і ўрад. І крыху на Захад яшчэ схілілі адказнасьць. Сродкі масавай інфармацыі штодня талдычылі, што Захад вінаваты, крызіс з Захаду прыйшоў. Нічога не ад Захаду. Разумее народ, адкуль крызіc. Людзі думаюць, што становішча будзе больш дрэнным, чым яно сёньня ёсьць. Яны так і адказалі. Менш за 14% сказалі, што нешта палепшыцца. А амаль 46% сказалі, што сытуацыя пагоршыцца. І толькі 30% сказалі, што будзе так, як ёсьць”.

55,5% супраць 25,3% рэспандэнтаў лічаць, што ў Беларусі да канца году можа адбыцца яшчэ адна рэзкая дэвальвацыя рубля. Больш за палову апытаных (55,7%) лічаць, што да канца году даляр будзе каштаваць ад 3 да 4,5 тысяч рублёў. А 12,5% лічаць, што курс даляра сягне за 4,5 тысяч рублёў.

Якая, на Ваш погляд, прычына дэвальвацыі беларускага рубля? (магчыма болей за адзін адказ)





На Ваш погляд, ці магчымая да канца 2009 г. яшчэ адна рэзкая дэвальвацыя беларускага рубля?



Як зьмянілася Вашае матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяца?




Улады абвясьцілі пра маючую адбыцца лібэралізацыю эканомікі. Як вы лічыце, з чым гэта зьвязана?


Камэнтуючы гэтыя вынікі апытаньня, дырэктар аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка адзначыў:

Леанід Заіка
“Гэта рэакцыя на тое, што меней сталі вырабляць трактароў, на траціну меней — аўтамабіляў. Экспарт упаў на 45%, таму інтуітыўна людзі схільныя думаць, што ня тры тысячы будзе, а, можа, і ўсе шэсьць тысячаў. Але калі мы ўсе будзем казаць, што да канца году курс будзе пяць тысячаў, то я гарантую, што ён будзе восем тысяч. Бо ў гэтым выпадку ўсе мы адмовімся ад беларускага рубля. Усё ва ўладзе грамадзкага ўспрыманьня”.

Спадар Заіка лічыць, што эканамічныя праблемы ў Беларусі пачалі больш высьвечвацца на тле ўсясьветнага крызісу.

“Людзі ўбачылі, што пры ўсіх магутных прапагандысцкіх залпах на карысьць унікальнай беларускай мадэлі гэтая беларуская мадэль адразу выпусьціла дух. Вось цяпер трэба гаварыць уладам — пакажыце вашу неверагодную беларускую мадэль. Дзе яна хаваецца, чаму яна не працуе? Таму людзі і разумеюць, што гаварылі адно, а атрымалася іншае. Ілгалі, значыць”.


Як на Ваш погляд, зьменіцца сацыяльна-палітычная сытуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя гады?



На Ваш погляд, ці магчымыя кардынальныя зьмены ва ўнутранай і зьнешняй палітыцы Беларусі ў бліжэйшыя пяць гадоў?




Скажыце, што болей важна – паляпшэньне эканамічнага становішча Беларусі ці незалежнасьць краіны?


Дзейнасьць “вэртыкалі ўлады”, створанай прэзыдэнтам А.Лукашэнкам, на Ваш погляд, прыносіць краіне болей карысьці ці шкоды?



Пасьля дэвальвацыі 42,4% супраць 1,8% грамадзянаў пачалі меней давяраць уладам. Бальшыня рэспандэнтаў (64,2%) лічыць, што ўлады ашуквалі людзей, не гаворачы пра маючую адбыцца дэвальвацыю. 45,5% апытаных сказалі, што дэвальвацыя значна адбілася на іхнім матэрыяльным становішчы.

У якім накірунку разьвіваецца зараз палітычнае жыцьцё Беларусі?




Якое ў Вас стаўленьне да новага прэзыдэнта ЗША Барака Абамы?



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG