Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысу Кіту – 99 гадоў


Выдатны навуковец і асьветнік Барыс Кіт адзначае 99-ты дзень народзінаў.

Васіль Быкаў, пазнаёміўшыся ў ў Франкфурце з Барысам Кітам, быў уражаны ягоным лёсам і напісаў, што “асабістае шчасьце прыйшло да яго позна, каб пазнаць яго, давялося дажыць да сталага веку. У маладыя гады ўсё тое падавалася яму вялікай, нясьцерпнай бядой. Зрэшты, бядой яно і было. Калі малады настаўнік Кіт кідаўся з Наваградка ў Вільню і назад, адбудоўваючы адсюль гнаную беларускую школу, калі гібеў у Лукішках, чакаў растрэлу ў Глыбоцкай турме. Калі, гнаны бальшавіцкай навалай, бадзяўся па Эўропе ў пошуках хоць якога прыстанішча. Беларусь доўга была для яго злой мачыхай, а Амэрыка была далёка. Але менавіта Амэрыка першая ацаніла незвычайнага маштабу талент гнанага беларуса, і ён, беларус, шчодра адплаціў ёй за гасьціну. Бо змалку засвоіў хрысьціянскую максіму: нягожа заставацца вінаватым – за дабро належыць адплаціць дабром. Ягоны ўклад у сусьветную навуку быў па сутнасьці сплочаным доўгам за амэрыканскую дэмакратыю, за Беларусь, за яе збэшчаны навуковы патэнцыял, запарабкаваны ненажэрным расейскім ВПК”. Гэтак лічыў Васіль Быкаў, які ў 2001 годзе зрабіў кнігу-інтэрвью з Барысам Кітом “Цярновы шлях”.

У свой 99-ты дзень нараджэньня Барыс Кіт не зьмяніў свой звычайны расклад: раніцай, як звычайна, прагляд навінаў, газэты, тэлефанаваньні сябрам. Нашае віншаваньне застала Кіта за падрыхтоўкай да інтэрвію здымачнай групе тэлеканалу “Белсат”.

Барыс Кіт: “А я хачу, у сваю чаргу, пажадаць усім Вашым калегам на Свабодзе, усім слухачам Свабоды асабістага шчасьця і ўсяго самага-самага найлепшага!”.

Онлайн-канфэрэнцыю на Свабодзе з Барысам Кітом прачытаць можна тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG