Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мін’юст цікавіцца заснавальнікамі партыі БХД


Павал Кейка з Мастоў атрымаў ліст зь Міністэрства юстыцыі ад кіраўніка ўправы грамадзкіх арганізацый спадара Сьліжэўскага. Мін’юст праводзіць праверку, таму ў Паўла цікавяцца: ці сапраўды ён быў на сходзе заснавальнікаў БХД, дзе адбыўся гэты сход і ў які дзень?


Пытаньняў мноства: хто з заснавальнікаў удзельнічаў, якія дэлегаты былі вылучаны на устаноўчы сход, ці ставіў ён свой подпіс на дакумэнтах і на якіх канкрэтна? Павал Кейка павінен даслаць адказы на пытаньні ў пісьмовым выглядзе.

Пра гэта паведаміў кіраўнік міжрэгіянальнай кааліцыі АДС Алесь Зарэмбюк з Мастоў.
XS
SM
MD
LG