Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доктар раіць прызнаць піва алькаголем


У Беларусі зноў загаварылі пра магчымасьць падаражаньня моцных напояў, міністэрства фінансаў мяркуе падвысіць акцызныя стаўкі. Ці дапаможа павелічэньне цаны на гарэлку палепшыць сытуацыю з п’янствам?


З гэтым пытаньнем я зьвярнуўся да адной з гарадзенскіх доктарак-нарколягаў і пачуў такі адказ:

“ Я доктар-нарколяг, я працую непасрэдна з захворваймасьцю. Якое можа быць меркаваньне ў мяне, а тым больш без узгадненьня з галоўным урачом?”

Адказаць на мае пытаньні пагадзіўся Аляксандар Канаваленка, галоўны пазаштатны спэцыяліст па наркалёгіі Гарадзенскай абласной управы аховы здароўя:

“Меры павінны быць комплексныя, гэта адна з мераў. Падвышэньня цэнаў на гарэлку — гэта станоўчая зьява, але адначасова павінна быць і якасьць падвышана. Каб, калі чалавек піў атруту, дык каб хоць бы там не было якіх-колечы мэтылавых, ізапрапілавых ды іншых рэчаў, дадаткаў. Я думаю, гэта сваю ролю павінна адыграць”.

На паляпшэньне якасьці сьпіртовых напояў спадар Каваленка асабліва зьвяртае ўвагу:

“Падыдзіце да віна-гарэлачнага і пастойце там паўгадзінкі, і ўбачыце — што народ бярэ, барматуху бярэ, каб патаньней”.

Якія яшчэ меры могуць дапамагчы ў барацьбе зь п’янствам?

Каваленка: “Вазьміце вы алькаголіка з дваццацігадовым стажам, у якога было пару белых гарачак, зь ім працаваць амаль безнадзейна. А трэба ратаваць моладзь. Дзеля гэтага перш трэба прызнаць піва алькагольным напоем, таму што дагэтуль яно алькагольным напоем ня лічыцца”.

Галоўны спэцыяліст па наркалёгіі ў вобласьці падкрэсьлівае:

“Калі вы ўвечары шпацыруеце, вам абавязкова трапіцца маладзён, які п’е з рыльца піва, ідучы па вуліцы. Вось прызнаць піва алькагольным напоем і забараніць продаж да 21 году. Трэба за маладых змагацца, каб яны ня сталі алкашамі, вось што галоўнае”.


На здымку: гэты гарадзенец яўна не разьлічыў сілы.

А што думаюць на гэты конт гарадзенскія мінакі?

Спадар: “Людзі як п’юць? Рукавом — раз і пайшоў, і яны ж ня п’юць гарэлку, яны п’юць віно, атруту, яе вытворчасьць даўно трэба забараніць і аб гэтым колькі разоў гаварылася ўжо…”

Іншы спадар: “Быдла будзе піць да тых часоў, пакуль ня ляжа краіна. Моладзі дазваляецца піва піць, плошчу Савецкую зрабілі для таго, каб сядзелі і пілі піва там, каб гэтая ўся шушамець. Як туды выйдзеш, дык страшна глядзець: сядзяць п’юць”.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG