Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Мядзьведзеў: ні месяца без сустрэчы


Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў

Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў

У бліжэйшы час можа адбыцца чарговая сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі. Гэтая тэма абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы 3 красавіка Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева. Размова адбылася па ініцыятыве расейскага боку.

Паводле прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых беларуска-расейскіх эканамічных дачыненьняў і дамовіліся аб асабістых двухбаковых кантактах у бліжэйшы час.

Кіраўнік расійскай дзяржавы праінфармаваў беларускага калегу аб выніках лонданскага саміту "дваццаткі", паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Адзначым, што прэзыдэнты дзьвюх краін толькі ў сакавіку 2009 году сустракаліся двойчы: 19 сакавіка ў Завідаве ў Цьвярской вобласці і 21 сакавіка ў Чырвонай Паляне пад Сочы.
XS
SM
MD
LG