Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Свабодны тэатар” назваў лепшых


Гран-пры ў намінацыі “п’еса вялікага фармату” ўкраінскаму драматургу з Харкава Ўладзімеру Самойленку

Гран-пры ў намінацыі “п’еса вялікага фармату” ўкраінскаму драматургу з Харкава Ўладзімеру Самойленку

“Свабодны тэатар” узнагародзіў пераможцаў IV міжнароднага конкурсу драматургаў. На імпрэзе прысутнічаў амбасадар Вялікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс. Ён уручыў Гран-пры ў намінацыі “п’еса вялікага фармату” ўкраінскаму драматургу з Харкава Ўладзімеру Самойленку за п’есу “Паўночнае зьзяньне”.


Другой прэміяй узнагародзілі амерыканца Крыстафера Чэна за п’есу “Ва ўладзе лічбаў”. Трэцюю прэмію атрымала грамадзянка Расея Марыя Раждзественская за п’есу “Куды сышоў Лэсьлі Ховард”.

Драматург Мікалай Халезін і дырэктар тэатру Натальля Каляда ўручылі яшчэ некалькі прэміяў у намінацыях “п’еса малога фармату” і “эксперыментальны тэкст для тэатру”, а таксама прыз Тома Стопарда “яскравы дэбют”.

Таксама быў уручана спецыяльны прыз журы – лепшая п’еса для дзяцей і дарослых. Яе атрымала расейка Ана Данатава за п’есу “Мішкіна шчасьце”

Арганізатары конкурсу паведамілі, што сам конкурс – гэта адукацыйны праект. Ён створаны дзеля таго, каб беларускія аматары тэатральнага мастацтва ведалі лепшых беларускіх драматургаў, а таксама маглі пазнаёміцца з творчасьцю замежных сучасных драматургаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG