Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На юбілей сьвятарства Сьвёнтка зьедуцца ўсе біскупы


Казімір Сьвёнтак

Казімір Сьвёнтак

Найстарэйшы ерарх каталіцкага касьцёлу ў Беларусі апостальскі адмінстратар Пінскай эпархіі, Менска-Магілёўскі архібіскуп на пэнсіі кардынал Казімір Сьвёнтак 8 красавіка адзначыць 70-годзьдзе свайго сьвятарскага служэньня.

“8 красавіка ў Пінск, каб узяць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 70-годзьдзя сьвятарскага служэньня кардынала, прыедуць усе беларускія каталіцкія біскупы”, — паведаміў агенцтву “Інтэрфакс-Захад” адказны за СМІ пры сакратарыяце Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў ксёндз Аляксандар Амяльчэня.

“У гэты дзень у пінскім касьцёле пройдзе сьвяточная літургія, якую адслужыць кардынал Казімір Сьвёнтак. 26 красавіка кардынал адслужыць сьвяточную літургію ў архікатэдральным касьцёле ў Менску”.

Кардынал Казімір Сьвёнтак скончыў вышэйшую духоўную сэмінарыю ў Пінску 8 красавіка 1939 году й там прыняў духоўны сан.

“У гады перасьледу рэлігіі прайшоў праз арышт і вырак на сьмерць, два месяцы знаходзіўся ў камэры сьмяротнікаў. У 1941 годзе, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, малады сьвятар быў асуджаны на 10 гадоў лягераў, цяжка працаваў сьпярша ў Сібіры, пасьля — за Палярным кругам каля Варкуты”.

У 1945 годзе Казімір Сьвёнтак вярнуўся ў Пінск. У 1991 годзе ксёндз Казімір Сьвёнтак быў прызначаны першым мітрапалітам створанай Менска-Магілёўскай эпархіі й апостальскім адміністратарам Пінскай эпархіі. У 1994 годзе ён стаў кардыналам.

У 2004 годзе Папа рымскі ўручыў яму спэцыяльную ўзнагароду “Fidei testis” (“Сьведка веры”), у 2006 годзе прэзыдэнт Францыі прысвоіў яму званьне камандора Ганаровага легіёну Францыі.

Сёлета ў кастрычніку кардынал Казімір Сьвёнтак адзначыць сваё 95-годзьдзе. Цяпер ён узначальвае Пінску эпархію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG