Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэрхагэн: “Запрашэньне Лукашэнкі ў Прагу не выклікае аптымізму”


Maxime Verhagen

Maxime Verhagen

Як лічыць кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Нідэрляндаў Максім Вэрхагэн, у выпадку, калі сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі будзе пагаршацца, а таксама ў выпадку, калі Менск прызнае Паўднёвую Асэтыю і Абхазію, удзел краіны ва “Ўсходнім партнэрстве” “трэба перагледзець”. Паводле галяндзкага міністра, гэтае пытаньне, праўдападобна, будзе абмяркоўвацца на чарговай сустрэчы ЭЗ пры канцы красавіка.

Як вынікае з галоўных напрамкаў дзейнасьці МЗС Нідэрляндаў, якія былі агучаныя міністрам Вэрхагэнам на нефармальнай сустрэчы ў чэскім Глубока над Влтавай, Беларусь атрымала запрашэньне на прэзэнтацыю праграмы “Ўсходняе партнэрства” ў Празе, аднак “узровень яе ўдзелу пакуль ня вызначаны”.

Так, шэраг міністраў ЭЗ прытрымліваюцца наступнага меркаваньня: паколькі Беларусь уключаная ў праграму Партнэрства, то яна, як і іншыя 5 краін-удзельніц, павінна быць прадстаўленая ў Празе на ўзроўні прэзыдэнта. Некаторыя кіраўнікі МЗС лічаць, што Беларусь у параўнаньні зь іншымі краінамі зрабіла дастаткова прагрэсіўных крокаў, а таму мэтазгодна і надалей заахвочваць краіну, каб яна пасьпяхова рухалася ў кірунку эўрапейскіх каштоўнасьцяў.

Сп. Вэрхагэн — апанэнт падобных пазыцый. Нідэрляндзкі міністар лічыць, што яго эўрапейскія калегі павінны аддаць больш увагі тым праблемам, якія існуюць у Беларусі ў галіне дэмакратызацыі і правоў чалавека, і як найхутчэй зрабіць адпаведныя высновы. Паводле кіраўніка МЗС Нідэрляндаў, удзел Лукашэнкі у травеньскай сустрэчы ў Празе “не выклікае аптымізму”.
XS
SM
MD
LG