Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква запатрабуе ад Менску тлумачэньняў


Расейская газэта “Коммерсант” сёньня піша, што “пытаньне аб прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі будзе сур’ёзна абмяркоўвацца з Менскам у самы бліжэйшы час”.

Газэта адзначае, што 2-га красавіка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі не ўключыла ў парадак дня веснавой сэсіі пытаньне аб прызнаньні сувэрэнітэту Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

“Коммерсант” піша, што Аляксандар Лукашэнка асабіста паабяцаў прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву ўсяго два тыдні таму вырашыць гэта пытаньне. У Маскве лічаць, што прычынай дэмаршу стала адмова Крамля прадаставіць Менску крэдыт у 100 мільярдаў расейскіх рублёў. У Міністэрстве замежных спраў Расейскай Фэдэрацыі запэўнілі, што "пытаньне аб прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі будзе абмяркоўвацца з беларускімі ўладамі бліжэйшым часам".

Учора старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка сказаў журналістам, што звароты аб прызнаньні незалежнасьці каўкаскіх рэжспублкі паступілі. Цяпер вывучаюцца эканамічныя і палітычныя наступствы такога кроку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG