Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крызіс ня зьменіць уладу ў Беларусі


Як выкарыстаць на сваю карысьць апошнія замеры грамадзкай думкі? Менавіта над гэтай праблемай сёньня дыскутуюць ўдзельнікі паседжаньня прэзыдыюму Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.


Як сказаў “Свабодзе” сустаршыня Палітрады Анатоль Лябедзька, “будзем думаць, як гэта лепш выкарыстаць у нашай стратэгіі”.

Як сьведчаць дадзеныя сацыялягічнай лябараторыі “Novak”, аж 98% беларусаў лічаць, што ўсясьветны крызіс закрануў і Беларусь. Аднак толькі 3% вераць у тое, што крызіс можа прывесьці да зьмены ўлады ў краіне.

Выязное паседжаньне прэзыдыюму праходзіць у Вільні. Раніцай машыну, у якой ехалі Вінцук Вячорка, Аляксандар Казулін і Анатоль Лябедзька, затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы. У Казуліна правялі асабісты надгляд. Пры планавым часе праходжаньня машыны праз мяжу —15 хвілін, апазыцыянэраў пратрымалі тут гадзіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG