Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі арсэнал зброі


15 пісталетаў Макарава, 15 абоймаў да іх, 1 ручны кулямёт Калашнікава, 1 ППШ часоў Другой усясьветнай вайны, 2 гранатамёты, 6 глушыльнікаў, 2 кулямётныя стужкі ды іншае.


Арсэнал затрымалі ў пункце пропуску Макраны.

Схоў быў зроблены пад запасным колам рэйсавага аўтобусу, які ішоў маршрутам Ціраспаль-Берасьце.

Кіроўца аўтобусу затрыманы.

“У пункце пропуску Макраны ўведзены ўзмоцнены рэжым памежнага кантролю. Прынятыя захады, каб не дапусьціць канфліктных сытуацыяў, таксама высьвятляюцца асобы, якія датычныя да зброі”, - паведаміў Інтэрфаксу кіраўнік прэсавай службы Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка.

Цішчанка ўдакладніў, што ўзмоцненая праверка аўтобуса пачалася пасьля таго, як пад абшыўкай знайшлі 8,5 тысячаў пачак цыгарэтаў.

Пазьней у аднаго з пасажыраў знайшлі 148 цюнэраў да спадарожнікавых антэнаў.
XS
SM
MD
LG