Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Карпенка: “Чаму я павінен дзяліць свой статус?”


Ігар Карпенка
Ігар Карпенка
Намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі міжнародных спраў і сувязяў з СНД у Палаце прадстаўнікоў Ігар Карпенка камэнтуе чарговую рэзалюцыю Эўрапарлямэнту па Беларусі:

“У Эўропы нейкае дзіўнае ўяўленьне пра ўзаемаадносіны. Бо мы ж нічога ў Эўропы ня просім, нічога не патрабуем і г.д. Ну, калі вы ўжо ўсталёўваеце нейкія кантакты, узаемаадносіны, то чаму абавязкова павінны быць выстаўленыя нейкія ўмовы, на якіх усё павінна адбывацца? Мы ж пастаянна чуем: то не сябруйце з Масквой, то яшчэ нешта. То пятае, то дзясятае.

Ну нельга ж так палітыку праводзіць, зразумейце. Павінна ж быць нейкая павага і да сувэрэнітэту, і да нейкіх пэўных пазыцый іншай дзяржавы. А ня толькі агучваць сваё меркаваньне, сваё стаўленьне да праблемаў. Ну а што, я павінен на іх глядзець? Вось скажыце!

Цяпер вось яны абмяркоўваюць пытаньне аб статусе спэцыяльна запрошанага, каб аднавіць статус назіральніка. І што? Пры ўмове, што там будзе абавязкова прадстаўнік апазыцыі. Чаму так?

Я, напрыклад, у сваёй акрузе выбраўся чэсна. Мы са Сьвяцкай ішлі ўдваіх, я набраў большую колькасьць галасоў. Чаму я павінен дзяліць свой статус зь нейкім апазыцыянэрам у тым жа Брусэлі ці Страсбуры?

Дык ёсьць нюансы? Натуральна, што нейкія незразумелыя моманты ёсьць…“
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG