Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія зацікаўленая ў далучэньні Беларусі да Эўразьвязу


Майра Мора
Майра Мора

Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі заявіла амбасадар Латвіі ў Менску Майра Мора.

Латыскі амбасадар ў Менску Майра Мора заявіла журналістам, што настрой Рыгі ў цяперашніх дачыненьнях зь Менскам можна параўнаць зь веснавым.

У часе сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Менску спадарыня Мора заявіла журналістам: “Беларусь вядзе дыялёг з Эўразьвязам, і гэта вельмі цешыць, бо доўгія гады гэтага дыялёгу не было. Гэта вялікі прарыў зь беларускага боку”

Кіраўніца латвійскай замежпалітычнай місіі ў Беларусі тлумачыць “зьмены ў беларускай вонкавай палітыцы з прарасейскага вэктару на празаходні” словамі беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі, які сказаў, што “хоча лятаць на двух крылах”.

“Гэта вельмі разумная палітыка”, мяркуе дыплямат.“Яна ня ёсьць ні прарасейскай ні антырасейскай”, бо “зарыентаваная на разьвіцьцё збалянсаваных стасункаў Беларусі з Усходам і Захадам”

Майра Мора дала пазытыўную ацэнку “крокам Беларусі ў накірунку ўмацаваньня дэмакратыі”, а таксама далучэньню краіны да праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства”. Паводле яе слоў, Латвія пры абмеркаваньні разьвіцьця дачыненьняў паміж Менскам і Брусэлем ў рамках “Партнэрства” заўсёды “падтрымлівала паслабленьне візавага рэжыму” і стаяла на пазыцыі “большай даступнасьці ўзаемных паездак”.

На пытаньне журналістаў адносна шанцаў Беларусі на ўступленьне ў ЭЗ, латыскі амбасадар адказала: “Беларусь не заяўляла пра сваё жаданьне ўступіць у ЭЗ у найбліжэйшай будучыні, аднак, чаму б і не”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG