Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Брусэлі ўхваленая рэзалюцыя наконт разьвіцьця дыялёгу Эўразьвязу і Беларусі.

За прагаласавала 594 дэпутаты, супраць – 19.

У рэзалюцыі эўрапарлямэнтары выказваюць заклапочанасьць станам з правамі чалавека ў Беларусі і выказваюць спадзеў на істотны прагрэс цягам 9-месячнага падаўжэньня мараторыю на візавыя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва.

Эўрапарлямэнт пералічвае шэраг крокаў, якіх чакаюць ад афіцыйнага Менску: рэформа выбарчага заканадаўства, забесьпячэньне свабоды СМІ, сходаў і асацыяцый, спыненьне перасьледу апазыцыі, адмена “палітычных” артыкулаў Крымінальнага кодэксу, увядзеньне мараторыю на сьмяротныя пакараньні, прызнаньне Саюзу палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.

Калі афіцыйны Менск выканае пералічаныя рэкамэндацыі, то Эўрапарлямэнт выступіць за поўную адмену візавых санкцый і “паскорыць працэс рэінтэграцыі Беларусі ў эўрапейскую сям’ю дэмакратычных краінаў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG