Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэйчанка: пытаньне прызнаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі няпростае


Уладзімер Андрэйчанка

Уладзімер Андрэйчанка

У перапынку першага дня сэсіі Палаты прадстаўнікоў яе сьпікер Уладзімер Андрэйчанка пацьвердзіў журналістам, што ў парлямэнт паступілі звароты кіраўнікоў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.


“Пытаньне даволі няпростае... Зараз яны знаходзяцца ў міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў. Там вывучаюцца эканамічныя і палітычныя наступствы. Калі гэтае пытаньне будзе падрыхтаванае, яно будзе ўнесена ў парадак дня. Пакуль яно не ўнесена”.

На дадатковае пытаньне, ці можна чакаць, што прызнаньне сувэрэнітэту дзьвюх самаўтварэньняў будзе ўсё ж разглядацца на веснавой сэсіі, Андрэйчанка адказаў:

“Мы ўсе жывем надзеямі. Іначай жыць будзе цяжка. Будзем спадзявацца”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG