Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пададзеная заяўка на “Чарнобыльскі шлях-2009”


Створаны аргкамітэт правядзеньня традыцыйнага шэсьця ў дзень чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС.


У арганізацыйны камітэт увайшлі апазыцыйныя палітыкі Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька.

У Менскі гарвыканкам пададзеная заяўка на правядзеньне шэсьця 26 красавіка.

Заяўнікі просяць гарадзкія ўлады дазволіць дэманстрантам збор а 12 гадзіне каля будынку Акадэміі навук і шэсьце праспэктам Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа, а адтуль – да чарнобыльскай капліцы, што на рагу вуліц Карастаянавай і Арлоўскай.
XS
SM
MD
LG