Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2 красавіка ў сярэднім на 5% вырасьлі цэны на гарэлку.


Як паведамляе “Інтэрфакс”, падаражаньне адбылося ў адпаведнасьці з пастановай Міністэрства эканомікі нумар 47, якая уступіла сёньня ў сілу. Гэта зроблена для кампэнсацыі павелічэньня акцызу на гарэлку і іншую алькагольную прадукцыю, рост затрат на іх выраб. Падвышэньне коштаў ініцыявалі канцэрны “Белдзяржхарчпрам” і “Белбіяфарм”.

Кошт найбольш масавых гатункаў гарэлкі цяпер складае 6740 рублёў без уліку цаны посуду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG